З 31 кастрычнiка да 1 лістапада 2020 года адбыўся Сусветны Кангрэс Беларусаў - сустрэча беларусаў ўсяго свету. Кангрэс прайшоў у фармаце відэаканферэнцыі, якая склалася з выступаў і мадэріруемых дыскусій з удзелам экспертаў. Яны выказалі сваё меркаванне з нагоды вострых сацыяльных, палітычных, эканамічных, культурных, гуманітарных і іншых праблем сучаснага беларускага грамадства.
Сусветны Кангрэс Беларусаў – падзея сусветнага маштабу. Упершыню на платформе анлайн беларускія дыяспары ўсяго свету аб’ядналі свае сілы для арганізыцыі дыялогу аб будучыні бацькаўшчыны. Кангрэс служыць платформай абмеркавання актуальных праблем, распрацоўкі стратэгій выйсця з крызісу, аднаўлення зносін паміж беларусамі ўсяго свету і ўстанаўлення новых сувязей.
На цяперашні момант прадстаўнікі ўсіх ўсіх галінаў эканомікі і сектараў грамадства ў Рэспубліцы Беларусь знаходзяцца пад ціскам. Ім пагражаюць палітычнымі і эканамічнымі рэпрэсіямі. Цяперашні палітычны крызіс - гэта вынік сістэмнага неэфектыўнага кіравання ў эканоміцы, заканадаўстве, свабодзе слова, сістэмае адукацыі, ахове здароўя, дый культуры.
Пад час Кангрэса мы закранулі самыя актуальныя праблемы новай Беларусі ў галіне правоў і свабод Грамадзяніна, эканамічнага развіцця і прыцягу інвестыцый, міжнароднага партнёрства і рэфармавання дзяржаўнага сектара эканомікі, фінансавай палітыкі і сацыяльнага страхавання, тэхналагічнага развіцця грамадства і праблем аднаўлення якаснага складу арміі, міліцыі, сістэмы адукацыі і аховы здароўя.
Правядзенне кангрэсу ў анлайн фармаце дазволіла сфармаваць тэматычныя секцыі, уключыць у праграму шмат прадстаўнікоў самых розных рухаў і ініцыятыў, палітычных і эканамічных аглядальнікаў, экспертаў у розных галінах, якія жывуць і працуюць па ўсім свеце.
Беларусы замежжа падзяліліся вопытам, ведамі і навыкамі з найлепшымі спецыялістамі і дзеячамі ўнутры краіны. Сусветны Кангрэс Беларусаў – гэта выдатная магчымасць глабальнага дыялогу ў жывым часе.
Беларусы замежжа выступаюць за плюралізм поглядаў у абмеркаванні самых вострых пытанняў, за абмен вопытам паміж краінамі і супольнасцямі, за выкарыстанне практыкі дэмакратычных краінаў у будаванні новай, свабоднай, незалежнай Беларусі. Мы ставім перад сабой глабальную задачу – прапанаваць супольнасці рэальныя інструменты вырашення па пераадольванню цяперашняга крызісу, а таксама по аднаўленню эканомікі, будаванню прававой дзяржавы, і усталяванню геапалітычных сувязяў.
РАЗАМ мы пабудуем Новую Квітнеючую Беларусь – краіну нашых мараў.
Жыве Беларусь!
- Развіццё інавацый у Беларусі;
- Пераўтварэнні ў эканоміцы і палітыцы Беларусі;
- Спорт: па-за палітыкай і для ўсіх;
- Беларусь - краіна, свабодная ад рэлігійнай нецярпімасці;
- Патэнцыял для рэфармавання і развіцця беларускай навукі;
- Медыцына і рэформы аховы здароўя;
- Адукацыя: міжнародная і нацыянальная;
- Прафсаюзы, страйкамы і правы працоўных;
- Фонды і дабрачыннасць;
- Інфармацыйныя тэхналогіі на службе дэмакратыі;
- Адказнасць дзяржаўных служачых і работнікаў праваахоўных органаў;
- Правы чалавека, як абсалютная каштоўнасць новай Беларусі;
- Правы дзiцяцi i iх абарона;
- Свабода слова ў сродках масавай інфармацыі;
- Рэформы сілавых ведамстваў;
- Культура і мастацтва па-за цэнзуры і ідэалогіі;
- Каардынацыйны Савет і яго месца ў дазволе беларускага палітычнага крызісу;
- Стратэгіі і перспектывы выхаду з эканамічнага крызісу;
- Вектар у знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь;
- Роля дыяспар у дазволе беларускага крызісу.