Галасы беларусаў
Абмен меркаваннямі
Стратэгія і планы
Правы чалавека
Тут мы звычайна пішам пра мэты, задачы, праекты і іншае, але ў гэтым годзе мы проста скажам, што ўсе мы, беларусы, сваякі і сябры, суседзі і калегі, аднакласнікі і настаўнікі - частка вялікай сям'і. Мы жывем на роднай зямлі і ў розных краінах свету. Мы гаворым на роднай мове і на многіх мовах свету. Мы ведаем, як быць салідарнымі і абараняць сваіх. Мы ведаем, што ўсе нашы галасы складаюць адзін голас - голас нашага народу. Мы ведаем, што наш дом - гэта Беларусь, і дзе б мы не былі, наша Беларусь заўсёды будзе з намі - у нашых сэрцах, у месцы, куды мы можам вярнуцца, у галасах нашых родных і блізкіх.
Мы ведаем, што Беларусь - гэта наша зямля і наша сям'я.
2020/21 - гэта сусветны год беларускай культуры. Значэнне захавання беларускай нацыі, яе самабытнай культуры і мовы.
Папулярызацыя беларускай культуры ў свеце - якія элементы беларускай культуры найбольш вядомыя ў свеце.
Супрацьстаянне грамадзянскай супольнасці і дзеючай беларускай улады. Палітычныя пагрозы і магчымасці пост-аўтарытарнага грамадства. Аб'яднанне палітычных сілаў. Палітычнае прадстаўніцтва беларускага грамадства на міжнароднай арэне.
Цяперашні стан беларускай грамадзянскай супольнасці. Групы беларускага грамадства, іх развіццё, абарона і формы іх узаемасувязі.
Неабходнасць расследавання ўсіх злачынстваў, рэабілітацыі палітвязняў і грамадскага прымірэння.
Канстытуцыйныя працэсы, правы чалавека, рэформа сістэмы дзяржаўнага кіравання. Крызіс беларускай сістэмы юстыцыі і неабходнасць яе рэфармавання для аднаўлення грамадскага і міжнароднага даверу да сістэмы судоў і сістэмы выканання пакаранняў.
Санкцыйная эканоміка: наступствы для бізнэсаў і спажыўцоў.
Пост-санкцыйная эканоміка, механізмы і тэрміны аднаўлення эканамічнага росту.
Кіраванне знешнім і ўнутраным доўгам Беларусі.
Суверэнная манетарная сістэма.
30 кастрычніка 2021 года цягам 24 гадзінаў палітыкі, грамадскія актывісты, лідэры грамадскіх меркаванняў, эксперты і даследчыкі правядуць у абмеркаванні Беларусі на нашай онлайн-платформе з трансляцыяй на YouTube-канал Кангрэсу
30 кастрычніка 2021 года частка дыскусіі беларускіх палітыкаў – прадстаўнікоў апазіцыі і дзеючай улады – будзе праходзіць афлайн з трансляцыяй на YouTube-канал Кангрэсу. Сачыце за анонсамі і рэгіструйцеся для ўдзелу
Аргкамітэт
Арганізацыяй і правядзеннем Кангрэсу займаецца аргкамітэт, які фарміруецца з валанцёраў-актывістаў, якія рэгіструюцца ў ініцыятыве міжнароднага аб’яднання беларускіх асацыяцый і грамадскіх няўрадавых арганізацый “Беларусы Замежжа». Калі вы хочаце далучыцца да аргкамітэту, пакіньце вашыя кантакты, і мы звяжамся з вамі, адкажам на вашыя пытанні і павітаем вас у шэрагах стваральнікаў гісторыі сучаснай Беларусі.
Госці і гледачы
Кангрэс – гэта беларускі нацыянальны з’езд, прысвечаны грамадскім дыскусіям палітычных дзеячаў, грамадзянскіх актывістаў, лідэраў грамадскіх меркаванняў, экспертаў і даследчыкаў на найбольш актуальныя тэмы беларускага грамадства. Абвестку Кангрэсу вызначаеце вы, яго госці і гледачы! Раскажыце, якія тэмы, якія датычацца Беларусі, вы мяркуеце найбольш важнымі, і чые меркаванні і дыскусіі вы хацелі б пачуць.
Спікеры і панэлісты
Кангрэс – гэта ваша магчымасць гаварыць з мільёнамі беларусаў свету і дзяліцца вашым бачаннем Беларусі – краіны, у якой беларусы хацелі б жыць і вяртацца, а суседзі – сябраваць і гандляваць! Калі вы – беларускі палітык ці грамадзянскі актывіст, эксперт або даследчык, любіце ўсё беларускае ці поўныя канструктыўнай крытыкі, то раскажыце, пра што вы хацелі б пагаварыць з беларусамі і чаму гэтая тэма такая важная для нашай Радзімы!
Алёна Маркова
Я хотела бы поблагодарить Вас еще раз за организацию такого исторического события, как Конгресс! Я хотела бы послать Вам свой фидбек и предложить свою кандидатуру к участию в рабочих группах по национальному образованию и науке. На конгрессе было много полезной информации и интересных спикеров. Тем не менее, к сожалению, секция “Потенциал для изменений и развития белорусской науки” была односторонняя в плане гендера и направлений: в секции были представлены только мужчины, занимающиеся только естественно-прикладными науками. Не были представлены женщины-исследовательницы, а также представители гуманитарых направлений. Докладчики делились личным опытом пребывания за рубежом без систематизированных предложений и концепций по реформе, которые бы было можно реально имплементровать в рамках беларуского академического сообщества сегодня.
Алёна Маркова
Николай Халезин
Во-первых, это реально историческое событие, которое можно сравнить только с Першым з’ездам беларусаў свету 1993 года. Но нынешний конгресс стал для меня более значимым, поскольку произошла радикальная трансформация ситуации, связанной с представительством беларусов в мире, и изменилось белорусское сообщество, превратившись из закрытого в открытый миру клуб, принимающий в свои ряды не только этнических белорусов, но всех людей, которые носят в себе хотя бы частичку любви и сочувствия к Беларуси.
Во-вторых, мы смогли убедиться, что создавшемуся всего за несколько месяцев сообществу подвластны огромные, “многоярусные” проекты полного цикла. А это значит, что потенциал этого всемирного беларусского клуба огромен. И, что особенно важно – его члены в массе своей успешные люди, которые думают о помощи метрополии совершенно бескорыстно. Это создает совершенно новую ситуацию для Беларуси, когда больше не получится игнорировать мнение тех белорусов, которые находятся географически вне страны.
И в-третьих, на протяжении всего конгресса меня распирала гордость от того, какие беларусы (нет, не “невероятные”) о***нные. Какова плотность людей талантливых, профессиональных, искренних, честных в своих побуждениях. Несколько раз раздавил в себе слезу – не от жалости или эмпатии, а от осознания глобальности изменений в родной стране, и особенно внутри белорусов, где бы они ни были.
Жыве Беларусь!
Николай Халезин
Алёна Акулич
В первую очередь, хотелось бы Вам выразить огромную благодарность за замечательную идею, настоящий профессионализм в проведении и очень успешное и интересное мероприятие, в котором я, на свое собственное удивление, участвовала более 15 часов. Была проделана воистину колоссальная работа с Вашей стороны, которую мне, как специалисту в сфере организации мероприятий в различных форматах с опытом работы более 10 лет, просто очень трудно переоценить!